Прадстаўнікі сеткі аўтазаправак «А-100» патлумачылі, што азначае пераход кампаніі на беларускую мову. 

«Наша мэта – пашырэнне моўнага асяроддзя, бо «А-100» – прыватная сетка аўтазаправачных станцый з беларускім капiталам. Мы паважаем нашу Радзiму, шануем мову, ганарымся беларускiм», — каментуе гендырэктар ГК «А-100 АЗС» Ірына Валадзько.

Пераход на беларускую мову будзе ажыццяўляцца паступова. Па-першае, афіцыйныя вэб-рэсурсы будуць (і ўжо часткова ёсць) беларускамоўнымі. Па-другое, аператарам рэкамендавана абслугоўваць кліентаў на беларускай мове. Па-трэцяе, будуць заменены ўсе рэкламныя матэрыялы ў гандлёвых залах, з'явяцца цэтлікі на таварах на беларускай мове.

Кампанія адзначае, што праграма пераходу на родную мову будзе мяккай i павольнай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0