У Антарктыдзе зніклі дэпутаты Дзярждумы Аляксандр Сідзякін і Алег Саўчанка, напісаў у Твітары прэс-сакратар Сідзякіна.

«Добры дзень. Мяне завуць Павел, прэс-сакратар Аляксандра Генадзевіча. Ён і дэпутат Саўчанка не выйшлі на сувязь з Антарктыды. Баюся, бяда (((», — гаворыцца ў паведамленні.

Дэпутаты адправіліся ў Антарктыду, каб падняцца на пік Вінсан, які з'яўляецца самай высокай вяршыняй, і ўзняць там сцяг Расіі. Сідзякін распавядаў пра падарожжа ў сваім мікраблогу, згадваючы і дрэнныя ўмовы надвор'я.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?