МКС з борта шатла Атлантыс. Фота: NASA

МКС з борта шатла Атлантыс. Фота: NASA

Выкід шкодных рэчываў з ахаладжальнай сістэмы ў атмасферу МКС адбыўся 14 студзеня ў 11:44. Амерыканскі сегмент станцыі цалкам ізаляваны, экіпаж перамясціўся ў расійскі сегмент. Ніхто з астранаўтаў не пацярпеў, канцэнтрацыя шкодных прымесаў у атмасферы расійскага сегменту ў межах нормы.

Адбыўся выкід аміяку, удакладняе РИА Новости. Для ліквідацыі наступстваў аварыі можа спатрэбіцца пазачарговы выхад у адкрыты космас.

Бяспекай экіпажу займаліся супольна Масква і Х’юстан, але далейшыя дзеянні па рамонце мусяць быць выпрацаваныя амерыканцамі, паведаміў начальнік расійскага Цэнтру кіравання палётамі Максім Мацюшын.

NASA пакуль не паведамляла аб аварыі. Здарэнне пракаментаваў славуты канадскі астранаўт Крыс Хэтфілд: «Мы трэніраваліся да гэтага, чальцы каманды і цэнтр кіравання палётамі спрацавалі добра. Экіпаж у бяспецы. Зараз падрабязна разглядаем здарэнне, каб зразумець, што адбылося і што рабіць далей».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?