Трохмесячная дзяўчынка, муміфікаванае цела якой было знойдзенае ў адной з кватэр у Гомелі, як мяркуецца, была задушаная ў маі 2014 года біялагічнымі бацькамі. 

Нагадаем, 13 студзеня ў адной з гомельскіх кватэр было знойдзенае муміфікаванае цела трохмесячнай дзяўчынкі. Паводле падазрэння ў забойстве затрыманыя яе 31-гадовая маці і 35-гадовы сужыцель — біялагічныя бацькі загінулай. Па факце смерці распачатая крымінальная справа на падставе артыкула «Забойства заведама малалетняга». 

Як паведаміла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова, паводле папярэдняй інфармацыі, дзяўчынка была задушаная бацькамі ў маі падчас сваркі. Падазроная нарадзіла пяць дзяцей. Трое з іх знаходзяцца на ўтрыманні бабулі. Жанчына і яе сужыцель бадзяліся і лічыліся ў вышуку як зніклыя без вестак.

У снежні 2014 года жанчына нарадзіла дзіця і пакінула яго на лесвічнай клетцы. З мэтай устанаўлення асобы маці дзіцяці, кінутага на лесвічнай клетцы, праваахоўнікі ўвайшлі ў кватэру і знайшлі там труп дзяўчынкі.

Вядзецца следства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?