Начальнік УДАІ МУС Юрый Літвін падчас прамой тэлефоннай лініі ў рэдакцыі газеты «СБ. Беларусь Сегодня» выказаўся пра канфіскацыю машын у п’яных кіроўцаў. Па яго словах, у разы зменшылася аварыйнасць з удзелам кіроўцам нападпітку. «Яна [аварыйнасць] застаецца, няма чаго хаваць, мы пра гэта гаворым… З моманту ўвядзення нормы [з 24 кастрычніка 2013] канфіскаваныя 2400 аўтамабіляў. Думаю, гэта значна зменшыла рызыку трапіць у ДТЗ з удзелам уласнікаў гэтых машын. У мінулым годзе ў краіне па віне п’яных кіроўцаў загінулі 88 чалавек: гэта на 40 працэнтаў менш, чым у папярэднім годзе».
Начальнік ДАІ адзначыў, што з павышэннем хуткаснага рэжыму на шэрагу трас, «заўважнага павелічэння колькасці ДТЗ на гэтых участках з павелічэннем хуткаснага рэжыму не адбылося».





