Сёння праваслаўныя адзначаюць Вадохрышча.
Напярэдадні свята вернікі посцяць, а святары — асвячаюць ваду ў праваслаўных храмах і вадаёмах. Асвячэнне вады працягваецца і ў дзень Вадохрышча. У храмах праводзяцца святочныя службы, пасля якіх вернікі набіраюць асвячоную ваду — яна захоўваецца на працягу ўсяго года.
У апошнія гады з Расіі ў Беларусь прыйшла трохі дзівацкая традыцыя купацца ў гэты дзень у асвячанай палонцы.
Адным з месцаў акунання па завядзёнцы з'яўляецца Камсамольскае возера — нават у працоўны дзень тут сабралося багата вернікаў.





