Кадр з фільма «Людзі ў чорным 2»

Кадр з фільма «Людзі ў чорным 2»

Навукоўцы падчас інтэрв’ю са студэнтамі, за якімі не зафіксавана парушэнняў закона, паспяхова пераканалі частку паддоследных у тым, што яны здзяйснялі крадзеж, бойкі і ўзброеныя напады.

Дзеля гэтага навукоўцы звязаліся з бацькамі паддоследных і папрасілі тых запоўніць анкету пра сваіх дзяцей. Затым падчас серыі з трох 40-хвілінных інтэрв’ю ў сяброўскай атмасферы распавялі 60 падвопытным мешаніну з рэальных фактаў іх жыцця і выдуманых фактаў. Палове распавядалі пра правапарушэнні, палове – пра звычайныя эмацыйныя падзеі, як напад сабакі ці страта грошай.

Псіхолагі прасілі прыгадаць столькі, колькі магчыма, нават калі чалавек не памятаў падзеі. У 21 з 30 тых, каму распавядалі пра несапраўдныя злачынствы, развіліся фальшывыя ўспаміны. Яшчэ болей, 23 з другіх 30 развілі фальшывыя ўспаміны пра бяскрыўдныя эмацыйныя падзеі.

Эфект фальшывых успамінаў быў настолькі моцным, што падвопытныя пачалі самастойна распавядаць дэталі «сваіх» злачынстваў.

«Разуменне таго, што такія складаныя фальшывыя ўспаміны існуюць і што «нармальныя» індывіды могуць быць даведзеныя да іх генерацыі — гэта першы крок да іх прадухілення», – распавядае даследчык Джулія Шоў з Універсітэта Бедфардшыра пра ўнікальнае даследаванне. Пры кантакце з паліцыяй чалавеку лёгка «падкінуць» успаміны, якія прывядуць да фальшывых паказанняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?