фота падазраванага, sk.gov.by

фота падазраванага, sk.gov.by

«Следчыя працуюць на месцы разбойнага нападу на ювелірную краму ў цэнтры Мінска. Працай следчай групы кіруе начальнік УСК па г.Мінску Дзмітрый Канаплянік. Аб ходзе работы будзем інфармаваць», — напісала ў сваім фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

sk.gov.by

sk.gov.by

Як паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі, праваахоўнымі органамі высвятляецца асоба мужчыны, які прычыніў як мяркуецца нажавое раненне прадаўцу салона «Ziko» у Мінску.

20 студзеня каля 17.00 прадавец салона заўважыў, як адзін з наведвальнікаў спрабуе выкрасці ювелірныя вырабы. Ён паспрабаваў перашкодзіць гэтаму. У выніку бойкі невядомы нанёс прадаўцу меркавана нажавое раненне, пасля чаго збег.

У цяперашні час асоба зламысніка усталёўваецца. На месцы працуе следча-аператыўная група. Заведзена крымінальная справа.

sk.gov.by

sk.gov.by

На выгляд зламысніку 25—27 гадоў, рост 170—175 см. Быў апрануты: чорная шапка, чорная кароткая куртка, светла-сінія джынсы, красоўкі са светлай падэшвай, пры сабе меў цёмны заплечнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0