Можна або набыць за 10—50 даляраў татуіроўку, на якой з’явіцца вашае імя (або «Жыве Беларусь!») ці за тысячу даляраў вы самі можаце стварыць татуіроўку для аўстралійскай дзяўчыны.
Элма Гор 22-гадовая аўстралійская мастачка вырашыла пакрыць татуіроўкамі ўсё цела за грошы інтэрнаўтаў.
Элма прадае прастору на сваёй скуры. За 10-50 даляраў на татуіроўцы Элмы можа з’явіцца вашае імя або ўласна татуіроўка будзе складацца з вашых ініцыялаў.
А той, хто ёй заплаціць 1 000 даляраў, можна прыдумаць свой уласны дызайн татуіроўкі на назе Элмы.
«Я хачу зрабіць татуіроўкі на ўсім целе, ад галавы, праз шыю і ўсё астатняе. Паўсюль, дзе ў мяне няма татуіровак», - сказала дзяўчына ў інтэрв'ю CNN.





