У сацсетках трэнд сюрпрайз-фэйсаў падтрымалі знакамітасці: спявачка Тэйлар Свіфт, актрыса Люсі Лью, топ-мадэль Кара Дэлевінь ды многія іншыя. Знайсці мноства фота можна па хэштэгах #surpriseface і #surpriseselfie.
Як адзначае Mashable, на сюрпрайз-сэлфі рысы твару здаюцца больш прывабнымі: вочы выглядаюць большымі, вусны— пухлейшымі, шчокі — паўнейшымі, а ўсмешка з раскрытым ротам хавае мімічныя зморшчыны.
Зоркі
Тэйлар Свіфт
Люсі Лью
Кара Дэлевінь
Шараговыя інтэрнаўты
@YAYSCIENCE
@theandrearomano
@jake.nz
@greciadmorales
@169FLAVIA169
Сюрпрайз-фэйс «Нашай Нівы»
Для тых, хто не валодае сучаснай беларускай, тлумачым:
- Сэлфі — здымак самога сябе, часцей за ўсё зроблены на франтальную камеру смартфона.
- Дакфэйс — выраз твару «як на пацалунак» з вуснамі банцікам, нечым нагадвае качку.
- Трэнд — папулярная тэндэнцыя.
- Instagram — камбінацыя фотахостынгу і сацыяльнай сеткі, што мае 300 мільёнаў актыўных карыстальнікаў штомесяц.
- Хэштэг — ключавое слова, якое дазваляе шукаць паведамленні пэўнай тэматыкі ў сацсетках.





