Янотападобны сабака. Фота Смаленскага аддзялення Рускага геаграфічнага таварыства

Янотападобны сабака. Фота Смаленскага аддзялення Рускага геаграфічнага таварыства

З 300 чужародных для Беларусі раслін у «Чорную кнігу» ўвайдуць 52 найбольш агрэсіўных віды. У спіс трапяць і 30 небяспечных відаў жывёл, сярод якіх 7 беспазваночных, 3 віды рыб, амерыканская норка і янотападобны сабака.

Акрамя саміх шкодных відаў, у «Чорнай кнізе» навукоўцы назавуць час і спосаб узнікнення так званых інвазіўных відаў на Беларусі, а таксама спосабы барацьбы з імі і эканамічную, экалагічную ды сацыяльную шкоду ад іх.

«Чорную кнігу» плануецца перавыдаваць раз на 10 год.

Крытэры ўнясення ў падобныя спісы добра прапрацаваныя ў Еўропе, іх збіраюцца пераняць і беларусы. Для ўнясення ў «Чорную кнігу» прычыны мусяць быць важкімі, сцвярджае загадчык лабараторыі гідрабіялогіі Навукова-практычнага цэнтру па біярэсурсах Нацыянальнай акадэміі навук Віталь Сяменчанка. Пры акадэміі дзейнічае цэнтр па вывучэнні інвазіўных відаў, які кантралюе арэалы чужародных відаў і фіксуе з’яўленне новых.

Чытайце таксама: Не мела баба клопату — завяла краба: топ-5 перасяленняў прадстаўнікоў флоры і фаўны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?