Затрыманнем журналістаў завяршыўся несанкцыянаваны эксперымент здымачнай групы СТВ на беларуска-літоўскай мяжы, на ўчастку адказнасці Гродзенскай пагранічнай групы днём 23 студзеня, паведамілі у Дзяржаўным пагранічным камітэце Беларусі. 

Журналісты са скрытай камерай высвятлялі, наколькі жыхары памежжа гатовыя інфармацыйна дапамагаць і дапамагаюць пагранічнікам у ахове мяжы у затрыманні патэнцыяльных парушальнікаў. Карэспандэнт тэлеканала з вялікай сумкай пыталася ў вяскоўцаў, як дабрацца да мяжы з Літвой, калі на месцы з'явіліся супрацоўнікі Гродзенскай пагрангрупы. 

Пасля гэтага здымачная група была дастаўленая на пагранічны пост, дзе разбор і прафілактычная гутарка з журналістамі занялі каля дзвюх гадзін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?