У рэдакцыю Intex-press звярнуліся аўтамабілісты, якія сталі сведкамі незвычайнага інцыдэнту, які адбыўся ў Баранавіцкім раёне 26 студзеня: маладая жанчына без адзежы, з абразом у руках, хадзіла ўздоўж аўтатрасы. З ёй была 10-гадовая дзяўчынка. 

— Жанчыне на выгляд гадоў 25—30, вонкава вельмі прывабная, яна хадзіла па дарозе і звярталася да Бога па дапамогу. Дзяўчынка таксама была распранута, толькі злёгку чымсьці прыкрыта. На абочыне стаяў іх дарагі аўтамабіль, — распавёў сведка.

Праязджаючыя прытарможвалі, але не спыняліся, каб аказаць дапамогу. Праўда, некаторыя тэлефанавалі і паведамлялі пра здарэнне ў міліцыю.

Паводле інфармацыі Intex-press, жанчына з дачкой ехалі па аўтатрасе, у іх скончыўся бензін. У маці, хутчэй за ўсё, здарыўся нервовы зрыў, яна спыніла аўтамабіль, раздзелася і дачку раздзела, ды выйшла на трасу.

Маці і дачка — жыхаркі Мінска. Жанчына, па інфармацыі Intex-press, стаіць на ўліку ў псіхіятра. Яна была дастаўлена ў псіханеўралагічны дыспансер, а дзяўчынка — у Баранавіцкую гарадскую бальніцу. Дзіця не пацярпела, паскардзілася толькі на пераахаладжэнне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?