Кінаактрыса Тыльда Суінтан і дырэктар Palais Galliera Аліўе Саяр паказалі свой перформанс «Cloakroom» у фларэнтыйскім тэатры Перголы ў рамках Pitti Uomo.
Ідэя і сама структура перформансу даволі нескладаная і празрыстая. Рэчы як адлюстраванне сваіх гаспадароў: іх заганаў, іх памылак — і памяці пра іх.
Перформанс палягае на тым, што гледачы ўстаюць ў чаргу і аддаюць Тыльдзе ў рукі нешта са сваіх рэчаў, з якімі яна потым робіць нейкія дзеянні: гладзіць іх, кусае, кідае, кладзе ў кішэню сурвэтку з адбіткам сваіх вуснаў. І, у рэшце рэшт, кладзе на іх карэньчык з нумарам і пакідае на краі стала.
Далей рэч бярэ Аліўе і перадае асістэнтцы. А ў фінале усё з нумарамі падыходзяць да Тыльды і Аліўе і атрымліваюць з іх рук назад свае паліто, пінжакі, гальштукі, шалікі і айфоны.





