Прэзідэнт Пётр Парашэнка запрасіў польскага эканаміста, палітыка Лешэка Бальцэровіча далучыцца да працэсу рэформаў ва Украіне.

«Украіна, якая сёння з'яўляецца аб'ектам агрэсіі, патрабуе міжнароднай падтрымкі для стабілізацыі эканомікі. У той жа час, у краіне склаліся унікальныя магчымасці для правядзення рэформаў. У нас ёсць ўрад з высокім патэнцыялам, вельмі прафесійны і праеўрапейскі. Мы маем унікальную магчымасць правесці рэформы ў краіне», — заявіў Парашэнка.

Паводле яго слоў, Польшча з'яўляецца ўзорам краіны, якая паспяхова рэфармаваць сваю эканоміку і стала паўнапраўным сябрам Еўрасаюза.

«Украіна, якая стала на шлях рэформаў, зацікаўлена ва ўжыванні вопыту Польшчы, напрыклад, у рэформе мясцовага самакіравання», - адзначыў прэзідэнт.

У сваю чаргу Лешэк Бальцаровіч адзначыў важнасць для поспеху рэформаў трох фактараў: стратэгіі, хуткасці іх рэалізацыі і каманды рэфарматараў.

Як вядома, Бальцаровіч з'яўляецца арганізатарам і ідэйным натхняльнікам польскіх эканамічных рэформаў (так званай «шокавай тэрапіі» ці «план Бальцэровіча») — паскоранага пераходу краіны з планавай эканомікай у краіну з рынкавай гаспадаркай. Быў віцэ-прэм'ерам Польшчы, міністрам фінансаў, дырэктарам Нацбанка Польшчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?