У Маскве ў гэтыя выходныя гарэла бібліятэка Інстытута навуковай інфармацыі па грамадзкіх навуках (ІНІОН РАН). Увечары 1 лютага давялося праязджаць праз тое месца.

СМІ паведамлялі, што пажар патушаны, але з будынку працягваў ісьці тоўсты дым. У паветры пах не палёнае гумы і плястыка, як звычайна на пажарах, а пах чыгуначнай станцыі або вогнішча. Гарэлі кнігі.

У Бібліятэцы ІНІОН захоўваецца найбуйнейшая ў Расеі бібліятэка кнігаў на славянскіх моваў, у тым ліку на беларускай мове.

У пачатку 2000-х гадоў у гэтай бібліятэцы Маскоўская Грамада Беларускай Культуры, найстарэйшая і адзіная «незалежніцкая» арганізацыя беларускай дыяспары ў Маскве, нейкі час праводзіла свае мерапрыемствы.

Шчыра скажу - па-мойму, менавіта туды я ўпершыню прыйшоў на беларускае грамадзкае мерапрыемства і менавіта там упершыню ў дарослым узросьце сустрэў офлайнавых беларускамоўных.

Паведамляецца, што пашкоджана 15% фондаў бібліятэкі. Хтосьці мае грошы, каб падтрымліваць баявікоў у Данбасе, але ня мае грошай, каб якасна забясьпечыць супрацьпажарную абарону і захаваць унікальныя каштоўныя скарбы. Да чаго ж усё гэта прыкра.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру