Завяршыўся мужчынскі тыдзень моды ў Парыжы, на французскіх вуліцах, акрамя жалобы, апошнімі днямі панавала крэатыўнасць, а на паказах — новыя трэнды на сезон восень-зіма 2015.

У Парыжы ў апошнія дні можна было назіраць вялікую колькасць моднікаў ды модніц, сярод якіх шматлікія расіянкі.

На подыумах было шмат новых трэндаў; натхненне дызайнеры шукалі перадусім у мінулых стаходдзях ды сучасных вуліцах мегаполісаў.

Швэдры Valentino

Простыя геаметрычныя ўзоры цешаць вока.

Падаецца, што такі сціплы швэдар можна лёгка адшукаць нават у мінскім сэкандзе.

Узоры Louis Vuitton

Незвычайны «вяровачны» прынт на паліто Louis Vuitton натхнёны творчасцю брытанскага мастака Крыстафера Немета. Ён мала вядомы за межамі Японіі, дзе пражыў апошнія 25 гадоў свайго жыцця.

Дырэктар мужчынскага аддзела Louis Vuitton Кім Джонс — прыхільнік творчасці Немета выбраў з архіваў мастака ўзоры, якія перанёс на верхнюю вопратку.

Камбінезоны Hermes i Kenzo

Адзін з нечаканых трэндаў года — камбінезоны (штосьці мне падказвае, што беларускім хіпстарам гэты трэнд не спадабаецца).

Накідка Saint Laurent

Трэнд, які ужо папулярны гэтай зімой (у адрозненні ад камбінезонаў) — накідка. А модны дом Saint Laurent проста прадэманстравау накідку вельмі добрай якасці.

Прынт Givenchy

Модны дом Givenchy прадэманстраваў калекцыю ў духу італьянскіх фільмаў жахаў. «Абгарэлы» прынт быў заўважаны шматлікімі моднымі рэдакцыямі.

Асіметрычныя пінжакі Comme des Garcons

Да эксперыментаў з класічным пінжаком усе даўно прызвычаіліся, аднак ідэя з асіметрычным зашпільваннем Comme des Garсons падаецца новай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?