2 лютага ў 10.10 па спецлініі 101 у міліцыю паступіла паведамленне аб тым, што невядомы, знаходзячыся ў памяшканні СШ № 180 Мінска ў Цэнтральным раёне, распыліў слёзацечны газ з балончыка.
Адміністрацыя школы яшчэ да прыезду спецыяльных службаў эвакуявала 695 вучняў і выкладчыкаў. Супрацоўнікі МНС, якія прыехалі на месца здарэння, папярэдне ўстанавілі крыніцу паху газу — мужчынскі туалет на другім паверсе школы.
Цяпер на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.
0
0
0
0
0
0