president.gov.by

president.gov.by

Візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Грузію запланаваны на красавік, чакаецца яго сустрэча з грузінскім калегам [Георгіем Маргвелашвілі], паведаміў у панядзелак у Мінску міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц.

«Знакавая падзея будзе мець месца ў красавіку — сустрэча прэзідэнтаў дзвюх краін у Грузіі», — сказаў міністр на пасяджэнні міжурадавай беларуска-грузінскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, паведамляе ria.ru

Ён прапанаваў грузінскай дэлегацыі абмеркаваць крокі па актывізацыі двухбаковага эканамічнага супрацоўніцтва. Заяц заўважыў, што яго ўзровень не можа задавальняць абодва бакі, бо не адпавядае патэнцыялам краін. Кіраўнік Мінсельгасхарча прапанаваў абмеркаваць парадак дня пасяджэння міжурадкамісіі, каб «ў красавіку перад прэзідэнтамі прадэманстраваць вынікі практычнай працы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0