«Базавыя» рэчы становяцца часткай моднага гардэроба, у якім можна не толькі схадзіць у краму, але і выйсці ў людзі. Дызайнерам і брэндам неабходна бачыць розніцу паміж нармкорам і «нармальнай» (гэта значыць сумнай) вопраткай.
Амерыканская кампанія Gap звальняе Рэбэку Бэй — брэнд згубіў шанец зарабіць на хвалі поспеху «нармкор».
Брэнд увогуле вырашыў скасаваць пасаду крэатыўнага дырэктара, перадаўшы ўсю ўладу камандзе дызайнераў.
Gap пры ўсіх сваіх джынсах, світшотках (sweatshirt) і худзі (hoodie) так і не змог асядлаць трэнд «нармкор» — за апошнія два гады продажы ў гэтага брэнда толькі змяншаюцца.
0
0
0
0
0
0