Ёсць адзін стылістычны закон, які вядомы з часоў Габрыэль Шанэль: калі дазваляе фактура, то мужчынская вопратка на жаночым целе будзе выглядаць вельмі сэксуальна.

Падкраданне дзяўчынамі мужчынскай вопраткі, са стылістычнага прыёму другога шэрагу, пераўтвараецца ў заўважальны трэнд.

Трэнд на ўнісэкс, які існуе апошнія 30 гадоў, магчыма, узманяецца таму, што жаночыя ды мужчынскія худыя целы прыкметна наблізіліся адзін да аднаго. Магчыма, магутны ўплыў спорту, рабочай вопраткі таксама адыграў пэўную ролю, мяркуе журналістка Алена Стаф'ева.

Дадаючы, што справа не толькі ў гэтым. Гульня з гендарнымі стэрэатыпамі, расхістванне дыхатаміі «мужчынскае-жаночае» і наогул ўсялякая гендэрная амбівалентнасць сёння дакладна перамяшчаецца ў цэнтр сучаснай культуры наогул і моды ў прыватнасці.

Нагадаю, што мінулыя мужчынскія паказы дражнілі публіку менавіта тым, што ўзяліся ўсё гэта прапрацоўваць шакуючым чынам.

У кожным выпадку, факт у тым, што мужчынскія рэчы, якія ідэальна сядзяць на дзяўчатах, робяць менавіта мужчынскія маркі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?