Даследчыкі Жэнеўскага універсітэта выявілі ўплыў какаіну на сінапсы праз узбуджэнне святлом клетак мозгу, якім надалі генетычную светачуйнасць. Гэта дапамагло фактычна зразумець механізм уплыву какаіну на перадачу сігналаў між нейронамі і зняць залежнасць.

Яны не сталі бы мадыфікоўваць гены чалавека — для чалавечага арганізму прапанаваны менш радыкальны метад, глыбокая стымуляцыя мозгу электрычнымі імпульсамі. Гэтая методыка часта ўжываецца ў лекаванні хваробы Паркінсона.

Але самі па сабе імпульсы не толькі згладзілі сігналы ад какаіну, але і стымулявалі рух дафаміну. Толькі з дапамогай лекаў, якія самі па сабе таксама не неслі карысці ў барацьбе з какаінам, атрымаўся антынаркатычны эфект.

Паддоследныя мышы пазбавіліся залежнасці на дзень. Няхай з рэцэдывамі, але антынаркатычны эфект тэрапіі пратрываў тыдзень.

Навукоўцы са Швейцарыі працавалі з прылеглым ядром — групай нейронаў, што ўдзельнічае ў фармаванні асалоды, смеху, залежнасці, агрэсіі і страху. Ядро атрымлівае інфармацыю ад дафамінавых рэцэптараў, а наркотыкі кшталту какаіну блакуюць натуральныя механізмы зваротнага захопу дафаміну. Парушэнне абмену дафаміну і прыводзіць да наркатычных эфектаў.

Чалавечы мозг значна больш складаны за мышыны, таму спатрэбяцца даследаванні з удзелам людзей. І тэрапія электрычнымі імпульсамі (DBS), і лекі (SCH 23390) дазволеныя ў ЗША, таму навукоўцы спадзяюцца на выпрабаваннях на людзях у бліжэйшы час.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?