На сталічным Камароўскім рынку 14, 21 і 28 лютага з 9:00 да 19:00 пакупнікам прапануюць свініну па надзвычай нізкай цане – 60 тысяч рублёў за кілаграм. Чатыры арганізацыі гандлю вырашылі зладзіць «акцыю нізкіх коштаў» пакуль толькі ў лютым, але магчыма, што яна працягнецца і ў наступных месяцах.

Нагадаем, што свініна на костцы падаражэла за мінулы год на 60% да 71939 рублёў за кілаграм, мяса без касцей — на 48% да 103497 рублёў. Сала вырасла ў цане на 83% да 91587 рублёў за кілаграм.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?