Баевікі накрылі агнём з рэактыўных сістэм «Тарнада» аэрадром і штаб АТА у Краматорску Данецкай вобласці. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на прэс-цэнтр антытэрарыстычнай аперацыі.

«Удар нанесены па штабе, але другі залп патрапіў па жылых кварталах Краматорска, які нібыта зараз знаходзіцца ў тыле», — сказаў сёння Парашэнка.

«Сёння, арыентавана ў 12.30 [13:30 па Мінску], па аэрадроме г. Краматорск тэрарыстамі быў нанесены агнявы ўдар з рэактыўных сістэм залпавага агню БМ-21 «Град». Паводле папярэдніх звестак, агонь вёўся з выкарыстаннем снарадаў «Тарнада», з раёна населенага пункта Горлаўка», — гаворыцца ў паведамленні.

Як адзначылі ў штабе, снарады трапілі па аэрадроме, а таксама па прыватным сектары на ўскраінах Краматорска.

Паведамляецца, што прынамсі 11 чалавекі загінулі, дзясяткі параненыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?