Камбат батальёна «Данбас» Сямён Сяменчанка адказаў на сваёй старонцы ў фэйсбук нібыта пра дэблакацыю ўкраінцамі трасы Арцёмаўск — Дэбальцава.

«Траса Арцёмаўск — Дэбальцава блакаваная тэрарыстамі ў Логвінаве. Паралельная траса Дэбальцава — Луганскае блакаваная тэрарыстамі ў Ніжнелазовым. Дарогі замінаваныя фугасамі. Ніякіх «дэблакаванняў» дарогі не адбывалася. Частка батальёна «Данбас» знаходзіцца на перадавой у гэтым раёне. За свае словы — адказваю».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0