Pras.by сцвярджае, што не можа ўседзець на месцы, калі бачыць трэнд вышымаек, вышымайткаў, вышызаплечнікаў ды вышыкубкаў. «Мы набілі сабе татуіроўкі з арнаментам, але гэтага мала. Мы спім пад вышыванымі коўдрамі, але сон наш не спакойны», — пішуць яны.
Студыя шукае інвестараў для стварэння шын для ровараў з нацыянальным арнаментам — каб і раварысты маглі пакінуць беларускі след. На экалагічна чыстай гуме пад адмысловым прэсам па запатэнтаванай тэхналогіі будзе выплаўлены арнамент — «Знак сонца з крыжыкам».
«Дзяўчатам становіцца млосна ад нясцерпнага жадання пакатацца на такім ровары, а ў хлапцоў хутчэй расце барада», — сцвярджае студыя.
Ахвочых стаць інвестарамі праекту заклікаюць пісаць на [email protected].
Чытайце таксама:
У продажы з’явілася серыя патрыятычнай бялізны «Роднае цела»
Hvilina выпусціць наручныя гадзіннікі ў нацыянальным стылі





