Другі прэзідэнт Украіны Леанід Кучма лічыць мінскія дамоўленасці прарывам, аднак адзначае, што наперадзе вельмі шмат працы па іх рэалізацыі.

«Гэта, безумоўна, прарыў. Любая вайна павінна заканчвацца мірам. Чым пазней гэта адбудзецца, тым больш праблем назапасіцца», — сказаў ён па завяршэнні працы кантактнай групы.

Пры гэтым Кучма прызнаў, што «наперадзе шмат працы», у тым ліку па кантролі за выкананнем пагадненняў. Паводле яго слоў, кантроль за спыненнем баявых дзеянняў, адводам узбраенняў будзе займацца АБСЕ, бо, сказаў ён, «іншых механізмаў пакуль не існуе».

Кучма асабліва адзначыў дамоўленасць аб спыненні агню, адводзе цяжкіх ўзбраенняў і вывадзе замежных войскаў і зброі з тэрыторыі Украіны. «Гэта сведчыць аб тым, што здаровы сэнс пачаў перамагаць», - адзначыў ён.

Другі прэзідэнт Украіны таксама пацвердзіў інфармацыю аб тым, што лідары сепаратыстаў адмаўляліся нейкі час падпісваць «Комплекс мер па выкананні мінскіх пагадненняў».

«Але ў рэшце рэшт іх пераканалі зрабіць гэта», - падкрэсліў Кучма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?