Украінскую лётчыцу Надзею Саўчанку ў Расіі могуць вызваліць з СІЗА, завяршыўшы справу працэсуальным спосабам.

Такую выснову можна зрабіць з кароткага каментара яе адваката Марка Фейгіна ў Twitter.

«Сітуацыя праяснілася. Справа Саўчанкі фармальна працягнецца. Яна завершыцца працэсуальным спосабам. Хоць невінаватасць Саўчанкі відавочная», — напісаў Фейгін.

Пры гэтым «Meduza» са спасылкай на расійскі «Інтэрфакс» піша, што Фейгін абверг паведамленні аб хуткім вызваленні яго падабароннай.

«Мая крыніца, якая ведае сутнасць перамоваў па Надзеі, усё ж сказала, што яна не патрапіла ў спісы па абмене «ўсіх на ўсіх», — сказаў Фейгін.

А «Русской службе новостей» ён сказаў: «Неафіцыйна мне пацвярджаюць з Кіева, што нібыта дасягнутая дамоўленасць аб абмене, і яна (Саўчанка) ўключаная ў спісы. Гэта неафіцыйная інфармацыя, я не бачыў гэтых спісаў, трэба паперу ўбачыць, што за подпісы стаяць. Але гэта надзейная крыніца».

«У рамках «нармандскага фармату», у рамках мінскіх пагадненняў адным з пунктаў будзе абмен, і яна ўключаная ў абмен», — сказаў адвакат.

Ён адзначыў, што заяў расійскіх афіцыйных асоб з нагоды далейшага развіцця справы Саўчанкі пакуль не было.

Раней у чацвер, 12 феварля, прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў аб дамоўленасці адносна вызвалення ўкраінскай лётчыцы і народнага дэпутата Надзеі Саўчанкі з СІЗА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?