Прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд паведаміў пасля саміту ЕС у мінулы чацвер 12 лютага, што лідары «нармандскай чацвёркі» на наступным тыдні плануюць абмеркаваць па тэлефоне выкананне мінскіх дамоўленасцей, а праз некалькі тыдняў могуць сустрэцца асабіста.

«Мы падумалі, што, калі спыненне агню будзе выконвацца па плане, гэта значыць з 00:00 нядзелі, то трэба будзе на наступным тыдні правесці хоць бы тэлефонную канферэнцыю», — сказаў Алянд.

Гаворачы аб перадачы Расіі першага верталатаносца тыпу «Містраль», палітык заўважыў, што пакуль умовы для гэтага не склаліся. «Спадзяюся, што аднойчы яны будуць выкананыя», - сказаў прэзідэнт Францыі.

Ён растлумачыў, што ўмовамі для перадачы верталётаносца з'яўляецца, у прыватнасці, захаванне дамовы аб спыненні агню на Украіне і сапраўдная рэалізацыя дамоўленасцей, заключаных у Мінску.

«Калі гэта будзе зроблена, калі дамовы будуць выконвацца, то Еўропа паступова пачне здымаць санкцыі», — сказаў Аланд, адзначыўшы, што фармальна пытанне перадачы «Містраль» не трапляе пад санкцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?