Дырэктар Федэральнага бюро расследаванняў Джэймс Комі прызнаў, што ў амерыканскіх паліцэйскіх часта назіраецца схільнасць да расавай дыскрымінацыі.

Як адзначыў Комі, у некаторых паліцэйскіх выпрацоўваюцца пэўныя маральныя ўстаноўкі, у выніку якіх яны па-рознаму ўспрымаюць двух чарнаскурых і двух белых падлеткаў, якія ідуць па розныя бакі вуліцы.

Як адзначае карэспандэнт Бі-бі-сі ў Вашынгтоне, нечакана адкрытая прамова Комі прагучала на фоне перагляду прынцыпаў працы паліцыі ЗША пасля шэрагу гучных забойстваў чарнаскурых падлеткаў паліцыянтамі.

У мінулым годзе па ЗША пракацілася хваля пратэстных акцый, удзельнікі якіх абураліся самаўпраўнасцю паліцыі ў дачыненні да чарнаскурага насельніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0