Уладзімір Жырыноўскі, каментуючы вынікі сустрэчы «нармандскай чацвёркі» ў Мінску, заявіў:

«Яна патрэбна, спрабаваць трэба да апошняга моманту. Калі хворы памёр, яго могуць адкачваць да апошняга моманту, прамы масаж сэрца, калі наагул ускрываюць грудную клетку, але марна, — заявіў ён пра перамовы па Украіне. — Я кажу проста сваё меркаванне, хачу, каб быў вынік. Але я ведаю украінцаў, я ведаю еўрапейцаў, я ведаю Усход, гэта мая прафесія — міжнародныя адносіны. Я гэтым займаюся 70 гадоў, як у Афганістане, як у Іраку, як у Лівіі, як у Сірыі, як на Каўказе, Паўднёвы, Паўночны. І Украіна цяпер, нават Беларусь, і Лукашэнка нічога не хоча. Ён хоча, каб была вечна незалежная Беларусь, і карміць іх, утрымліваць, вось тады добра ўсё. Гэта значыць, ім усім выгадна даіць Расію, а руская карова стамілася карміць стрыечных братоў і сясцёр, пасынкаў і падчарыц. Нам гэтага не трэба, жывіце як хочаце, мы нікому не пагражаем, але не трэба даіць рускую матку, надакучыла ўсё гэта, хай жывуць, як хочуць, грошай у іх няма, і няхай разлічацца з даўгамі».

Уладзімір Жырыноўскі — лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расіі, пераемніцы ЛДП СССР, што была створана па рашэнні савецкага КГБ для імітацыі шматпартыйнасці. Жырыноўскі звычайна ва ўтрыраванай форме агучвае ідэі, патрэбныя кіраўніцтву краіны. Так было і пры Ельцыну, і пры Пуціну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?