Імпарцёры шроту ў Расію, што вязуць прадукт праз Беларусь, паскардзіліся ў Рассельгаснагляд, што беларусы прымушаюць платна здрабніць яго на сваіх прадпрыемствах.

Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Беларусі абавязвае імпарцёраў шроту ў РФ дадаткова платна здрабніць яго на прадпрыемствах рэспублікі на падставе знішчэння шкоднаснага насення пустазелля. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе РФ (Рассельгаснагляд), піша ТАСС.

Шрот — гэта пабочны прадукт вытворчасці алею, напрыклад, соевага, які выкарыстоўваецца ў кармленні жывёлы.

«Галоўнай дзяржаўнай інспекцыяй па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Беларусі пры выяўленні ў шроце, прызначаным для Расіі, што перамяшчаецца па тэрыторыі Мытнага саюза, насення пустазелля прапануецца такі шрот перамалоць да часціц, якія не перавышаюць 1 мм па найбольшым вымярэнні, на беларускіх прадпрыемствах», — гаворыцца ў паведамленні.

Рассельгаснагляду пра дзеянні Дзяржінспекцыі Беларусі паведаміў «шэраг расійскіх гаспадарчых суб'ектаў» Расіі, адзначаецца ў дакуменце.

«Гэтая мера не мае ніякага біялагічнага абгрунтавання і матываваная толькі эканамічнымі меркаваннямі», — растлумачыла ТАСС крыніца ў Рассельгаснаглядзе. Паводле яе слоў, пры вытворчасці шроту сыравіна награваецца да вельмі высокіх тэмператур, што робіць насенне ўсіх раслін, у тым ліку пустазельных, нежыццяздольным, і далейшая апрацоўка не трэба. Крыніца дадала, што Дзяржінспекцыя Беларусі «хутчэй абавязвае, а не прапануе» здрабніць шрот.

«Для ўрэгулявання сітуацыі, звязанай з перамяшчэннем па тэрыторыі Мытнага саюза шроту, Рассельгаснагляд звярнуўся ў Еўразійскую эканамічную камісію і Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі з прапановай правядзення неадкладных кансультацый», — рэзюмуецца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?