«Варта было дажыць да 42 гадоў, каб нарэшце зрабіцца дзіцячым паэтам. Нават са сваёй кніжкай, якая вось-вось выходзіць па-беларуску», — распавядае Хадановіч блогу labadzenka.by. — «Нататкі таткі» пісаліся пяць гадоў. Зразумела, музай-натхняльніцай была і ёсць дачка Алена. Аленка падрастала – і здараліся новыя і новыя нагоды нешта зарыфмаваць. Такія сабе вершы на ўсе выпадкі жыцця».

Хадановіч прыводзіць прыклады вершаў, што запомніліся яго дачцэ:

Татка сеў пісаць нататку,
А малая – скок на татку.
Цап яго за бараду:
Беражыся – я іду!

***

Ёсць у нас пыласос.
Ён гудзе, як паравоз.
А за ім наўздагон
Ходзіць татка, як вагон.

 ***

Шакаладную цукерку
Смачную хачу!
За яе аддам талерку,
Поўную баршчу.

Кніга выйшла з аздабленні мастачкі Наталлі Кійко. «Нататкі таткі» доўга чакалі свайго часу: кніга ўжо перакладзеная на нямецкую і ўкраінскую і нават надрукаваная па-ўкраінску. Цяпер з’явілася магчымасць замовіць яе ў Беларусі.

«Нататкі таткі» прадаецца без гандлёвых нацэнак, плаціць грошы наперад не трэба. 88 старонак, друк каляровы, папера глянцавая, вокладка цвёрдая.

Кніга будзе надрукаваная цягам месяца-двух. Яе кошт складзе прыблізна 120 тысяч рублёў.

Каб набыць кнігу, трэба:

  1. Падпісацца на яе на сайце labadzenka.by.
  2. Дачакацца паведамлення аб выхадзе кнігі на электронную пошту.
  3. Прыйсці ў прызначаны дзень ў кнігарню і на месцы аплаціць кнігу.
  4. Альбо атрымаць кнігу поштай з дастаўкай за 40-50 тысяч па Беларусі.

Разам з кнігай «Нататкі таткі» можна набыць «Дзіцячую заМОВУ» Глеба Лабадзенкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?