Баевікі з дапамогай падмацавання змаглі выбіць украінскіх вайскоўцаў з сяла Логвінава, што пад Дэбальцэвам.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў камандзір батальёна «Данбас» і народны дэпутат Сямён Сяменчанка.

«Логвінава зноў у руках расійскіх войскаў. Учора пасля таго, як тэрарысты бесперашкодна падцягнулі значныя сілы і нанеслі контрудар, часткі УСУ і Нацгвардыі, якая засталася без прыкрыцця бранятэхнікі, вымушаныя былі пакінуць пасёлак.

Зараз баі ідуць паміж Логвінава, Міронаўскім і Луганскім з нарастаючай жорсткасцю. Супернік спрабуе наступаць», — напісаў Сяменчанка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру