Аляксандр Лукашэнка патрабуе напаўняльнасці Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы». Такую задачу ён паставіў сёння ў час наведвання цэнтра.

«Чаму не займаюцца спартоўцы? — пацікавіўся кіраўнік дзяржавы ў дырэктара цэнтра Андрэя Асташэвіча. — Я сюды сродкі ўкладваў у цяжкія часы не для таго, каб вы хадзілі, рукі склаўшы».

«Я папярэджваў: аптымізуйце! Калі вы хочаце мець добрыя заробкі, гэта не за кошт павышэння цаны трэніровак для спартсменаў ці людзей, якія прыходзяць сюды займацца, што вы з іх скуру злупіце. А нічога не злупіце — проста людзі сюды не пойдуць. І тыя мільярды, якія мы ўклалі сюды, будуць стаяць помнікам, пакуль не разбурыцца», — сказаў ён.

«Тут кожны дзень, я вас папярэджваю, павінны тысячы чалавек быць», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«Вы проста гультуеце! І майце на ўвазе: для вас пачаўся новы этап з 1 студзеня гэтага года. Павінен быць вынік. Для гэтага ёсць усё», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру