Міністэрства абароны Украіны мае інфармацыю, што баевікі на Данбасе атрымалі заданне ад сваіх лідараў і кіраўніцтва Расіі захапіць Дэбальцава і Марыупаль Данецкай вобласці.

Пра гэта журналістам у Кіеве паведаміў намеснік міністра абароны Украіны — кіраўнік апарата Пётр Мяхед.

«Магу сказаць, што з улікам дамоўленасцей 00.00 15 лютага павінен спыніцца агонь. Сепаратысты і расійскія войскі атрымалі, па маёй інфармацыі, задачу падняць сцяг над Дэбальцаваі над Марыупалем. Адпаведна, мы чакаем эскалацыю і прымаем усе мерапрыемствы, каб адбіць гэтыя атакі», заявіў Мяхед.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру