Пераклад песні, выкананай на навагоднім канцэрце Пекінскай інтэрнэт-асацыяцыі, прапанавалі New York Times і РБК:

Аддана даглядаем інтэрнэт кожны дзень,
Наша місія стартуе разам з усходам сонца на Усходзе,
Інавацыі штодня ахопліваюць усё чыстае і светлае,
Як цёплае сонечнае святло, што кранула нашыя сэрцы.
Далучаемся да сілы ўсіх жывых істот,
Адданыя справе ператварэння сусветнай вёскі ў самае прыгожае месца.
Сіла інтэрнэту: дзе інтэрнэт, там і зіхатлівая мара.
Сіла інтэрнэту: з глыбінь далёкага космасу да роднай хаты.
Сіла інтэрнэту: скажы свету, што кітайская мара падымае Кітай ўсё вышэй.
Сіла інтэрнэту: я прадстаўляю маю нацыю цэламу свету.
У гэтым свеце ўсё рэкі ўпадаюць у мора,
Падкрэсліваючы меру цывілізацыі Кітая.
Пяць тысяч год гісторыі сціснуліся, каб асвятліць інавацыі.
Адзінства - чысты пульс нацыянальнасці.
Мы ўсе адзіныя паміж небам і зямлёй.
Вера і адданасць цякуць, як Вялікая Жоўтая рака і Янцзы.
Сіла інтэрнэту: дзе інтэрнэт, там і зіхатлівая мара.
Сіла інтэрнэту: з глыбінь далёкага космасу да роднай хаты.
Сіла інтэрнэту: скажы свету, што кітайская мара падымае Кітай ўсё вышэй.
Сіла інтэрнэту: я прадстаўляю маю нацыю цэламу свету.

Па звестках New York Times, на канцэрце сабраліся медыяперсоны і топ-менеджары інтэрнэт-кампаній Кітая. Гімн стаў самым яскравым нумарам канцэрту. Відэа выступу кітайцы размяшчаюць на розных кітайскіх сайтах, але гімн цэнзуры… выдаляюць.

***

Вялікі кітайскі фаервол (афіцыйна — праект «Залаты шчыт») ёсць сістэмай фільтрацыі інфармацыі ў кітайскім сегменце, што распрацоўваўся з 1998 года і быў уведзены па ўсёй краіне (акрамя Ганконга і Макао) ў 2003 годзе. Праект абмяжоўвае доступ да некаторых замежных сайтаў, СМІ і сацыяльных сетак, а сервісы кшталту Google вымушаныя падаваць «ідэалагічна верную» інфармацыю, каб працягваць працу ў краіне. Вікіпедыя ў Кітаі перыядычна цалкам блакуецца. З нядаўняга часу ў Кітаі блакуюцца нават VPN-сервісы. З 1 красавіка 2015 года для выкарыстання анлайн-рэсурсаў спатрэбіцца рэгістрацыя імя і пасведчання асобы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру