Супрацоўнікі міліцыі пры сілавой падтрымцы байцоў спецпадраздзялення «Алмаз» у гаражы па вуліцы Ціміразева канфіскавалі 327 кілаграм насення маку, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

guvd.gov.by

Уладальнікам партыі аказаўся 36-гадовы раней не судзімы мінчанін. Насенне маку мужчына захоўваў для далейшай рэалізацыі, частка яго ўжо была адпаведным чынам расфасаваная для спажыўцоў. Як патлумачыў сам затрыманы, насенне ён набыў на рынку «Ждановічы». Цяпер гэтая інфармацыя правяраецца.

Канфіскаванае насенне маку накіраванае на экспертызу. Калі ў ходзе экспертызы будзе знойдзеная макавая салома, у дачыненні да мужчыны будзе распачатая крымінальная справа.На дадзены ж момант мужчыну пагражае адміністрацыйная адказнасць, штраф за якую складае да 70 базавых велічынь.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру