Па словах відавочцаў, гукавая хваля распаўсюдзілася з мора ў раёне пасёлка Нікіта.

Відавочцы сцвярджаюць, што грукат ад выбуху быў чутны на ўзбярэжжы Ялты ў радыусе 20 кіламетраў. Сіла яго была такая, што ў раёне ялцінскага заапарка, размешчанага ў перадгор'ях, вібрыравалі шыбы ў жылых дамах і спрацавалі сігналізацыі на аўтамабілях, прыпаркаваных на стаянцы побач. Мясцовыя жыхары кажуць, што грукат выбуху добра быў чутны і ў Гурзуфе.

Так як самога выбуху ў моры відавочцы з берага не назіралі, яны робяць выснову, што адбыўся ён далёка ў адкрытым моры, і да Ялты дакацілася толькі гукавая хваля.

Адны ялцінцы звязалі выбух з праходзячымі зараз ля ўзбярэжжа Крыма вайскова-марскімі вучэннямі узброеных сіл Расійскай Федэрацыі, іншыя — з падводным выбухам серавадароду ў марской вадзе, які звычайна папярэднічае землятрусу.

Афіцыйныя структуры пакуль ніяк не каментуюць выпадку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру