Аддзел ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Гомельскага гарвыканкама просіць гамельчукоў дасылаць інфармацыю, якая адносіцца да сферы дзейнасці назіральных камісій. 

Зрабіць гэта можна праз СМС-паведамленне на кароткі нумар 142, указаўшы пры гэтым код раёна, пра які ідзе гаворка, паставіўшы пачатковую літару: «Ч» (Чыгуначны), «Н» (Навабеліцкі), «С» (Савецкі), «Ц» (Цэнтральны). 

У аддзеле ідэалогіі ўдакладнілі: пад кантроль назіральных камісій трапляюць адзінокія грамадзяне і грамадзяне, якія пражываюць адны, непрацаздольнага ўзросту, інваліды I—II непрацоўных груп, шматдзетныя сем'і, сем'і, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей і знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, асобы, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. 

«Асноўнымі задачамі камісій з'яўляюцца выяўленне і прыняцце мер па ўстараненні парушэнняў бяспекі жыццядзейнасці грамадзян, выяўленне і прафілактыка правапарушэнняў і злачынстваў, выключэнне фактаў неналежнага догляду за дзецьмі, аказанне садзейнічання ў працаўладкаванні, кансультацыя грамадзян па пытаннях, што іх цікавяць», — адзначаюць у гарвыканкаме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?