Марк Цукерберг з жонкай Прысцылай Чан. Фота: businessinsider.com

Хлопцы, занятыя ў індустрыі высокіх тэхналогій, з’яўляюцца ў Беларусі даволі прывабнымі жаніхамі: і зарплата высокая (калі верыць БелСтату, найвышэйшая па краіне), і да крызісаў устойлівыя (бо большасць працуе на замежжа), і адукацыя непаганая (калі глядзець на прахадныя балы на ІТ-спецыяльнасці ў ВНУ).

Ды праблема — ІТ-шнікі часта размаўляюць на незразумелай мове, цікавяцца дзіўнымі рэчамі. Некаторыя лічаць, што яны пагалоўна інтраверты, а тое і сацыяфобы. А хтосьці кажа, што дастаткова зрабіць смачны боршч і сказаць «далоў Internet Explorer».

Як яно на самой справе? «Наша Ніва» спытала саміх ІТ-шнікаў пра тое, як знайсці ключ да іх сэрца.

Юрый Гурскі, ІТ-бізнесовец і ментар

«ІТ-шнікі часта вельмі сціплыя хлопцы і сарамлівыя, таму з імі дзяўчатам трэба браць ініцыятыву на сябе. Лавіць, так бы мовіць, на блешню. Таму самы просты спосаб — усё зрабіць самой».

Юльян, web-распрацоўшчык

Насамрэч, мне цяжка ўявіць, чым для мяне асаблівай ёсць менавіта тэма ІТ.

Безумоўна, я звярнуў бы ўвагу на дзяўчыну ў цішотцы «Web наш хлеб» або «In Code we trust», можа распачаў бы гутарку, але не болей. Анягож пакуль у такіх майках бачыў толькі хлапцоў.

У стасунках лічу вельмі важным паказчыкам гатаванне дранікаў. Разумею, гэта дзіўна, зусім не датычыць ІТ. Аднак, мяркую, калі дзяўчына напякла дзяруноў хлапцу — то ўжо сведчанне сур'ёзнасці!

Мне аднолькава сімпатычныя людзі з гуманітарнай адукацыяй і матэматычнай, хаця наўрад ці пачаў бы заводзіць стасункі з апантанай прыхільніцай чагосьці аднаго.

Апошнім часам заўважыў, што мне імпануе, калі дзяўчына імкнецца вучыцца і я магу хаця б троху перадаць свае веды ёй. Яна задае пытанні, ты тлумачыш/адказваеш і бачыш, як зацікаўленасць разгараецца ў яе вачах!.. У такія моманты адчуваеш сябе лектарам перад цэлым светам, а не за сціплым столікам кавярні.

Міхаіл Волчак, натхняльнік Пірацкага руху

Тут усё па-рознаму і вельмі індывідуальна. Канечне, і ў ІТ-шніка дзяўчына будзе карыстацца попытам, калі ўмее добра гатаваць боршч і дранікі. Гэта не наўпрост пра ложак, але сістэмны архітэктар мысліць катэгорыямі будучыні.

Вядома, што ёй прыдасць больш балаў, калі яна паставіць сабе Arch Linux і будзе карыстацца Z shell. Гэта дасць болей кропак для камунікацыі і зблізіць у самых экстрэмальных момантах.

Уменне рабіць масаж стомленай спіны, канечне, таксама на пэўны час расслабіць знямоглага праграмера. Але адцягнуць яго ад бязмежжа віртуальнай прасторы можа толькі яшчэ большая глыбіня душы партнёршы. Тады, і ложак, і шлюб, і усё астатнія плюшкі.

Андрусь, вэб-майстар

Каб прывабіць ІТ-шніка, зусім не абавязкова «ціснуць» на ІТ-шныя тэмы. Праўда! Бо жыццё нармальнага ІТ-шніка, як жыццё любога нармальнага чалавека, не абмяжоўваецца толькі прафесійнай сфэрай. Але ж людзі аднае прафесіі часта маюць падобныя інтарэсы.

Напрыклад, многіх ІТ-шнікаў аб’ядноўвае любоў да фантастыкі. А разам з фантастыкай людзі часта напаўняюцца інтарэсам і любоўю да іншых светаў, да іншых планет. Да зор ды іншых галактык.

Прыклад з майго жыцця. Падчас прагляду галоўнага кінарасчаравання гэтага месяца (а мо й года) — фільма «Узыход Юпітэр» пасля дыялогу:

— Як ты там, Юпітэр, як ты там, мая дочанька?
— Мы не можам назваць яе ў гонар нейкай там планеты!

…нахіліцца ды прашаптаць на вуха «А па-мойму добрае імя, я б так назвала сваё дзіця».

* * *

А чаму не апытаныя дзяўчаты? Чым прывабіць ІТ-шніцу? Справа ў тым, што апытаныя. Ды адказ дала толькі адна. «ІТ-шнікі — такія ж звычайныя людзі, як, напрыклад, настаўнікі або кіроўцы аўтобусаў, таму няма нейкай універсальнай схемы. Бадай што наяўнасць мозгу грае досыць важную ролю», — мяркуе прыгажуня Аня.

P.S. Калі хочаце адаслаць ІТ-шнікам «валянцінку», можаце проста напісаць «

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру