Больш за 240 пар абмяняюцца шлюбнымі пярсцёнкамі ў Дзень усіх закаханых у Мінску, паведамілі ў аддзелах ЗАГСаў сталіцы.

favim.com

Вядома, самымі «ўраджайнымі» на вяселлі з'яўляюцца летнія дні, але ёсць і адзін зімовы, які можа з імі пасупернічаць. Гаворка ідзе пра Дзень святога Валянціна, які заваяваў велізарную папулярнасць сярод закаханых. Сёлета 14 лютага звязаць сябе вузамі Гіменея вырашылі больш за 240 сталічных пар.

У ЗАГСе Заводскага раёна сёння заключаць шлюб больш за 20 закаханых. У Ленінскім раёне пададзена 31 заява, у Кастрычніцкім — 35. У Партызанскім раёне выказалі жаданне стаць мужам і жонкай 17 пар, у Першамайскім — 24, у Савецкім — 20, у Цэнтральным — 26 пар. Шлюбнымі пярсцёнкамі ў ЗАГСе Фрунзенскага раёна ў Дзень святога Валянціна абмяняюцца 19 пар, у Маскоўскім — 30. У Доме шлюбаў урачыстая цырымонія адбудзецца для 21 пары.

Як адзначылі ў аддзелах ЗАГС, ладзяць вяселле ў Дзень закаханых у асноўным маладыя людзі, якія ўпершыню бяруць шлюб. Сёлета сярод маладых будуць і 18-гадовыя пары.

Усяго ў 2014 годзе ў сталіцы было зарэгістравана 17 613 шлюбаў. У 2013 годзе вузамі Гіменея звязалі сябе 17034 сталічныя пары. А вось колькасць разводаў у мінулым годзе зменшылася на 1,6% і склала 7764. На 1 тыс. шлюбаў прыпаў 441 развод у 2014 годзе і 463 — у 2013-м.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру