Украіне трэба прайсці шлях цярпення, разумення і талерантнасці. Такое меркаванне выказала ўчора журналістам старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.
Яна прымае ўдзел у сустрэчы «Валянцінка твайму куміру», якую арганізаваў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.
«Я вельмі хацела б, каб усё прадэклараванае збылося. Аднак кожны пункт (акрамя пункта аб спыненні агню — ён безумоўны) змяшчае вялізную праграму дзеянняў. Для таго каб выканаць любы з гэтых пунктаў, Украіна павінна прайсці вельмі доўгі шлях — шлях цярпення, шлях разумення, талерантнасці. Многія павінны наступіць на ўласную гордасць, на свае інтарэсы дзеля краіны, народа», — сказала Лідзія Ярмошына.





