Аляксандр Лукашэнка не спадзяецца на наладжванне адносін Беларусі з Захадам пасля правядзення ў Мінску пасяджэння лідараў краін «нармандскай чацвёркі» па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю вядучаму праграмы «Вести в субботу» на тэлеканале «Россия 1» Сяргею Брылёву.

«Я б не гаварыў, што мы неяк наладзілі адносіны з імі (з лідарамі еўрапейскіх краін). Не пешчу тут ніякіх надзей. Абсалютна шчыра хачу сказаць: я ўжо не ў тым узросце, калі людзі кідаюцца, робяць крутыя, рэзкія павароты і гэтак далей. Па-першае, прабачце за нясціпласць, я маю нейкі палітычны вопыт, не толькі багаж, ён таксама за плячамі ёсць. Я ўжо гэтага нагледзеўся, бачыў розныя перамовы, вёў іх», — сказаў Лукашэнка. 

«Мне ўсё гэта вядома і, каб, ведаеце, галава закружылася… Ад чаго, уласна, галава ў мяне закружылася? Ад таго, што мяне папрасілі, мне даручылі ўрэшце арганізаваць гэта мерапрыемства? — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Бог з вамі, я не перабольшваю тут ролю Беларусі і сваю ролю, як звычайна. Не перабольшваю». 

«Таму, калі вы думаеце, што гэта прычына мне кудысьці павярнуцца — выкіньце гэта з галавы. Гэтага, па-першае, ніколі не будзе. Па-другое, шчыра кажу, мяне і не запрашаюць і там не чакаюць. А па-трэцяе, мы ж з вамі рускія людзі. Пра што гаворка, мы з вамі людзі, якія нарадзіліся на адной зямлі, у нас ёсць супольная гісторыя. У нас супольныя погляды. І, напэўна, немалаважна, як бы вы там ні думалі пра нашы адносіны, з прэзідэнтам Расіі мы сябры, не толькі браты родныя, але і сябры. Вось з гэтага і сыходзьце», — адзначыў Лукашэнка. 

Бліц-інтэрв'ю праграме «Вести в субботу» кіраўнік дзяржавы даў пасля завяршэння мерапрыемстваў у межах сустрэчы на вышэйшым узроўні ў «нармандскім фармаце», якая прайшла ў Мінску 11—12 лютага. Інтэрв'ю будзе паказанае сёння вечарам у эфіры тэлеканалаў «Россия 1» і «Россия 24».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру