Турыстычная кампанія «Мегаполіс курорт» прыступіла да арганізацыі тураў на тэрыторыі т.зв. самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік. Саўладальнік турфірмы Міхаіл Белы паведаміў, што невялікія групы плануецца адпраўляць у кароткатэрміновыя туры.

izvestia.ru

Міністр па справах сям'і, моладзі, спорту і турызму «ЛНР» Станіслаў Вінакураў выступіў супраць «бізнесу на крыві». «Гэта смерці і слёзы, гэта гора, я не чакаў, што такая прапанова наогул можа з'явіцца, тым больш ад маскоўскіх калег», — падкрэсліў ён. Паводле яго слоў, у «ЛНР» гатовыя прыняць расейцаў, але не дзеля грошай. Вінакураў таксама адзначыў, што ў «ЛНР» існуюць планы па развіцці турызму ў мірны час - напрыклад, турыстаў могуць прыцягнуць старадаўнія храмавыя комплексы.

Белы назваў умовы тура ў Наваросію — чатырохдзённая паездка абыдзецца ў $2-3 тыс. Турысты будуць перамяшчацца ў браняваным аўтамабілі, у якім з камфортам могуць змясціцца пяць-сем чалавек. Перад адпраўкай у Наваросію турысты павінны будуць падпісаць дакументы, якія здымаюць адказнасць з турагенцтва. Кіроўца і гід будуць мясцовымі жыхарамі, групу будуць суправаджаць прадстаўнікі ахоўнага агенцтва.

Прадстаўнік турфірмы удакладніў, што маршрут будзе фарміравацца з улікам пажаданняў турыстаў. Паводле яго слоў, цяпер ужо ёсць 10 чалавек, якія вырашылі скарыстацца дадзенай прапановай, — гэтыя людзі ўжо былі кліентамі кампаніі, іх знайшлі па кліенцкіх спісах.

Старшыня Народнага савета «ДНР» Андрэй Пургін спакойна адрэагаваў на навіну аб экстрэмальным туры. «Няхай едуць, перашкаджаць не будзем, але і дапамагаць нам, уласна, няма калі, вайна ў нас», — адзначыў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру