Прессбол
Беларуска Дар'я Домрачава выйграла сёння спрынтарскую гонку на 8-м этапе Кубка свету па біятлоне (вынік — 20:35.7, 0 промахаў) і выйшла на першае месца ў агульным заліку.
Мякяр'яйнен фінішавала сёння 24-й.
У Дар'і цяпер — 837 балаў, у Кайсы Мякяр'яйнен (Фінляндыя) — 827 балаў. У Веронікі Віткавай (Чэхія) — 620, у Валі Семярэнка (Украіна) — 610.
Заўтра пройдзе эстафета, а потым — перапынак.
З 5 па 15 сакавіка ў фінскім Канціялахці пройдзе чэмпіянат свету па біятлоне.





