Адзін чалавек загінуў у выніку страляніны на дэбатах аб блюзнерстве і свабодзе самавыяўлення ў Капенгагене, яшчэ трое атрымалі раненні, нападнікаў шукаюць. Паведамляецца, што загінуламу было 40 гадоў.

Трое паліцэйскіх, якія ахоўвалі бяспеку на дэбатах, атрымалі раненні пасля таго, як двое ўзброеных людзей паспрабавалі прарвацца на мерапрыемства.

Цяпер нападнікаў шукаюць. Па словах відавочцаў, невядомым удалося зрабіць не менш за 40 стрэлаў.

На мерапрыемстве выступіў шведскі мастак Ларс Вілкс, які праславіўся карыкатурамі на прарока Мухамеда. Раней яму неаднаразова пагражалі ў сувязі з яго прафесійнай дзейнасцю. Вілкс не пацярпеў у выніку страляніны.

Акрамя таго, у кавярні, дзе адбыўся інцыдэнт, таксама прысутнічаў амбасадар Францыі Франсуа Зімерай. У афіцыйным твітары дыпламата паведамляецца, што ён не пацярпеў.

Цяпер тэрыторыя вакол памяшкання, дзе праходзілі дэбаты, ачэпленая. Паліцыя ўстанавіла загароды і абшуквае прылеглы парк.

Пасля нападу ісламістаў на рэдакцыю французскага сатырычнага часопіса Charlie Hebdo, які друкаваў карыкатуры ў там ліку на прарока Мухамеда, па свеце прайшла чарада мітынгаў з патрабаваннем забяспечыць абарону свабоды слова.

Франсуа Зімерай сказаў у інтэрв'ю агенцтву «Франс Прэс», што людзі, якія напалі на кавярню ў Капенгагене, пераследавалі тыя ж мэты, што і людзі, якія напалі на рэдакцыю Charlie Hebdo.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру