Прэзідэнт Украіны і міністр унутраных спраў Украіны далі загады ўкраінскім сілавым структурам пра спыненне агню з поўначы 15 лютага.

Раней удзень спыненне агню анансавалі баевікі «ДНР» і «ЛНР».

13 і 14 лютага расійскія сілы працягвалі шквальны артылерыйскі і ракетны абстрэл Дэбальцава і Аўдзееўкі, аднак не змаглі істотна прасунуцца ні на адным з участкаў.

У той жа час ўкраінскія добраахвотнікі ў апошні дзень баявых дзеянняў прабілі дарогу да аточанага Дэбальцава ў абыход захопленага пазаўчора Логвінава.

Сачыць за ходам перамір'я маюць назіральнікі АБСЕ, а таксама ўкраінскія і расійскія афіцэры з Супольнага цэнтра каардынацыі і кантролю (СЦКК). Колькасць назіральнікаў АБСЕ, па словах пастаяннага прадстаўніка РФ у арганізацыі Андрэя Келіна, у суботу было павялічана ў паўтара раза, да 350.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?