Ва ўзросце 89 гадоў у суботу, 14 лютага, памёр уладальнік кампаніі Ferrero Мікеле Ферэра.
Італьянскі бізнэсмэн памёр пасля працяглай хваробы ў Монтэ-Карла. Пахаванне павінна адбыцца ў горадзе Альба на поўначы Італіі, дзе нарадзіўся Ферэра.
Ферэра пераняў кіраванне невялікім сямейным прадпрыемствам у 1949 годзе. Пад яго кіраўніцтвам кампанія Ferrero стала сусветна вядомым вытворцам прысмакаў. Сярод самых вядомых яго вядомых брэндаў — Kinder, Nutella, Ferrero Rocher.
Бацька Мікеле П'етра Ферэра яшчэ ў канцы Другой сусветнай вайны вырашыў выпускаць салодкі дэсерт у выглядзе сумесі арэхаў і какава-бабоў, аднак новы прадукт спачатку быў цвёрдым - яго трэба было рэзаць нажом.
Праз некаторы час П'етра Ферэра здагадаўся зрабіць гэты дэсерт у выглядзе пасты - каб яе можна было нашмароўваць на хлеб.
Мікеле Ферэра, пераняць справу ў бацькі, злёгку мадыфікаваў стары рэцэпт і ў 1964 годзе перазапусціў шакаладную пасту пад новай назвай «Nutella», якая цяпер вядома ва ўсім свеце.
Ферэра першым з італьянскіх кандытараў пачаў экспансію свайго бізнесу за мяжу, і ў 1967 годзе заходнегерманскае аддзяленне кампаніі пачало вытворчасць шакалада пад брэндам «Kinder», які цяпер аб'ядноўвае цэлую лінейку сусветна вядомай прадукцыі.
Таксама шырока вядомыя цяпер цукеркі Ferrero Rocher, Raffaello і Mon Cheri, вафлі Hanuta і дражэ Tic Tac.
Колькасць супрацоўнікаў канцэрна Ferrero складае ва ўсім свеце больш за 22 тысяч чалавек, яго гадавы абарот перавышае 8 мільярдаў еўра. Па дадзеных часопіса Forbes, Мікеле Ферэра быў самым багатым жыхаром Італіі.
У 1997 годзе Мікеле Ферэра перадаў кіраванне канцэрнам сваім сынам Джавані і П'етра. Апошні загінуў у 2011 годзе ў выніку няшчаснага выпадку.





