Увесь час мы ў «Нашай Ніве» запісваем тыповыя памылкі, якія выпраўляем у артыкулах рэпарцёраў і пазаштатных аўтараў. Гэтую падборку рассылаем супрацоўнікам.
Такім чынам мы стараемся ўзняць культуру мовы.
Праблема ў тым, што са школы і ўнівера людзі выходзяць з нетрывалымі ведамі беларускай. Да таго ж, дамінацыя расейскай мовы ў гарадскім асяроддзі, на радыё і ТВ блытае людзей. Даводзіцца ўвесь час нагадваць правілы.
Мы падумалі, што гэтыя памылкі могуць быць цікавыя і чытачам, якія вучаць мову ці любяць мову. Гэта ж тыповыя выпадкі.
Форма тлумачэння — мінімалістычная.
у СтанькавЕ, у ДэбальцавЕ, у ГроднЕ, у МаладзечнЕ (а не «ў Гродна»)
ЭфіОпія, эфіОп, а не «эфіёп»
аблічбоўка, а не аблічоўка
карДон, а не картон
матраЦ, а не матрас
форумУ ў сэнсе сходу, але форумА ў сэнсе геаграфічнага аб'екта ў Рыме
аналагічна: МайданУ ў сэнсе, сходу, мітынгу, але Майдана ў сэнсе плошчы ў Кіеве
фашызмУ, плацяжУ, сняданкУ (канчатак адзіночнага ліку, роднага склону)
сезонА, клубА (канчатак адзіночнага ліку, роднага склону)
паўтарА месяца (паўтарА з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду, паўтарЫ з назоўнікамі жаночага роду)
2,5 месяцА (канчатак адзіночнага ліку, роднага склону пасля дробаў)
плацЕж, а не плацЁж
нЯдобрасумленны, нЯсвоечасова
крОвападцёк
кіндАр-сюрпрыз, твітАр
камусЬці, штосЬці, дзесЬці
здароЎЕ
дзе-нЕбудзь
узяць удзел лепш, чым прыняць удзел
ЗімбабвЕ
вылЕцеў, вылЕцець
падаражЭць. падаражЭлі
дзіця, а не дзіцёнак, дзіцяці, а не дзіцёнку
аплаДЗІраваць
ЭвЕліна
народны паэт Беларусі — слова «народны» пішам з малой літары
Міністэрства эканомікі, Міністэрства замежных спраў — слова «Міністэрства» пішам з вялікай
разглЕдзець
паўГОДа, а не паўгады
«Радня да паўдня» = ненадоўга сышліся.
«Што гадзіна, то навіна» = пра рэзкія перамены, шараханні, неспадзяванкі, калі шмат навін.





